natatka ([info]n_sha) wrote,
@ 2007-06-26 20:50:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:In Extremo - 06 - Kuss mich

Калі я стану рэжысэрам...
Калі я стану рэжысэрам, то свой трэці фільм абавязкова здыму па наступным сцэнары.
Галоўны герой - чалавек сярэдняга ўзросту, які жыве на апошнім паверсе й цешыцца ў вольныя ад працы часіны (а іх вельмі шмат) тым, што сьверліць сьцены. Ён падыходзіць да гэтага працэсу творча: мяняе сьвёрлышкі, высьверлівае нават па нейкім узоры. Гэта вельмі мужны чалавек, які не баіцца таго, што вецер прадзьмувае яго кватэру наскрозь. Гэта вельмі пунктуальны чалавек: сьвярліць ён пачынае акурат а 7-й раніцы, пасьля робіць перапынак на 2 гадзіны й пыступае зноўку з такімі ж перапынкамі.

Паверхам ніжэй жыве дзяўчына, якая любіць ранкам спаць, прычым, прашу адзначыць, без навушнікаў. І тут вось у мяне дылема...Што будзе рабіць дзяўчына?
а)будзе працягваць спаць у навушніках, есьці ў навушнках, ды ўвогуле хадзіць па кватэры ў навушніках пастаянна, нават калі без майткаў;
б)вучыцца граць на бубнах, якія насамрэч батарэі;
в)сыйдзе з дому й пачакае покуль сьцены ня вытрымаюць і дах зваліцца на суседа, а яна нарэшце будзе жыць на апошнім паверсе й маць свой уласны выхад на дах;
г)паўторыць сюжэт фільма "Тэхаская разьня бензапілой".

Цяжка быць рэжысэрам: у тваіх рукох лёсы.




(34 comments) - (Post a new comment)


[info]kazimirauna
2007-06-26 06:13 pm UTC (link)
калі ты возьмеш мяне на роль дзяўчыны, то ні адзін з варыянтаў не падыйдзе, бо я б чпала і спала сабе далей :)

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 06:33 pm UTC (link)
мы з братам толькі што правялі акцыю: падзяліся харошай музыкай з суседам!:)
на ўсё горла аб'явілі, што зараз вы праслухаеце чудоўныя сьпевы ад In Extermo, і павярнулічылі гук да таго, што ў мяне вушы закручваліся. сусед зацаніў: пачаў граць на батарэі.


а я пакуль пайду патачу пілу:))) табе спатрэбіцца для ролі. і..ты прынята!:))

(Reply to this) (Parent)


[info]soft_tiger
2007-06-26 07:04 pm UTC (link)
Апошні варыянт зробіць твой фільм больш касавым.

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 08:20 pm UTC (link)
калі ты пагадзісься прыбіраць пасьля на сцэнічнай пляцоўцы, я абавязкова здыму а-ля тэхаская разьня:))

(Reply to this) (Parent)


[info]re_shka
2007-06-26 07:09 pm UTC (link)
бедная мая!А чаму толькі трэці??

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 08:25 pm UTC (link)
вось-вось, бедная - ня тое слова. трафік скончыўся, зарплата 4-га. жах які!:))) а тут яшчэ й сьверляць.
а на першыя два ў мяне вялікія пляны наконт міністэрства адукацыі й міністэрства замежных спраў;))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]re_shka
2007-06-27 05:59 am UTC (link)
наконт адукацыі магу дапамагчы)))

(Reply to this) (Parent)


[info]newlife_4juszka
2007-06-26 07:37 pm UTC (link)
Клёва напісана. Дарэчы, фільм атрымаецца зразумелым для ўсіх. Толькі мне падаецца, што варыянт (а) не ўспрымуць і не зразумеюць ва ўсходнеславянскіх краінах, гэта такі сцэнар для еўрапейскага гледача; з (б) атрымаецца добрая вясёлая насычаная камедыя ці мюзікл - аля "музыка сьцен і музыка батарэй"; (в)- прам-такі псіхалагічны трыллер, а вось варыянт (г- ён жа варыянт (в)+ сцэны жорсткага гвалту) , як слушна заўважыў спадар soft_tiger, будзе самым касавым.

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 08:24 pm UTC (link)
:) я абавязкова буду на вас разьлічваць, калі зьбяруся здымаць фільм. эммм якую вы жадаеце пасаду ці ролю?:)
а soft_tiger'а я запісала ў прыбіральшчыкі пасьля крывавых сцэн:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]newlife_4juszka
2007-06-27 08:15 am UTC (link)
я б гэтак вось сьципла б занялася спецэфектамі... ну разліваннем і разбрызгваннем той самай крыві

(Reply to this) (Parent)


[info]cymus
2007-06-26 07:40 pm UTC (link)
А з кім ты распавішся ў першых дзьвух фільмах?

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 08:26 pm UTC (link)
ой. усё так прадказальна: Міністэрства адукацыі й Мінстэрства замежных спраў:))) мо ўсё ж памяняць тэмы, а то нецікава неяк:))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]cymus
2007-06-26 08:33 pm UTC (link)
Тады ўжо варта зрабіць трылогію. Па ўсіх законах жанра. Але пальцам паказваць ня будзем. Хай ахвяра апошняй часткі застанецца сакрэтам;)

(Reply to this) (Parent)


[info]provalinskaya
2007-06-26 07:45 pm UTC (link)
Я за тэхаскую разню перфаратарам.

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 08:22 pm UTC (link)
Натальля! а як жа гуманнасьць?:)) дзе тое чулае дзявочае сэрца? дзе тыя нявінныя вочкі?:)))
з.ы. толькі ў мяне сюжэт непадобны на тэхаскую разьню. але падыход да вырашэньня праблемы можна й такі абраць:)

(Reply to this) (Parent)


[info]drapeznik
2007-06-26 08:42 pm UTC (link)
Паўтарыць "Тэхаскую разьню бэнзапілой" - занадта банальна для артхаусу (а па ўсім бачна, што ты марыш менавіта пра такі фільм). Дзеўчына адпомсьціць суседу. Кожны дзень, калі ён будзе на працы, яна будзе замазваць прасьвідраваныя дзіркі ў сьценах цэментам (мо, зоймецца прамысловым альпінізмам), а ён будзе зноўку сьвідраваць, а яна - зноўку замазваць (карацей, атрымаецца штосьці кшалту мітычнага "вечнага пакараньня")прычым таксама з некаторым творчым ухілам (дадаваць у цэмент фарбу й г.д.)... :)

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 10:32 pm UTC (link)
я думала пра гэта, але сюжэт мусіць быць дынамічным, а да таго ж дзяўчына не аматарка лазіць на сьценах))

(Reply to this) (Parent)


[info]latafex
2007-06-26 09:33 pm UTC (link)
А ведаеш, чаму ён з перапынкамі сверліць? у той час калі ціха - укручвае ніты ў расверленыя дзіркі. паглядзі, можа гэта як небудзь паўплывае на сцэнар)

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 10:31 pm UTC (link)
а ніты ўкручваюцца той жа дрэльлю, толькі насадку мяняеш. я ж зараз мужчына ў доме, таму ведаю. а ты, дачушка, магла й маці-бацьку дапамагчы:)

не. ён аматар дзірачак. была б тут Машка Гайчук, дык сказала б: 2Я бачу першую сцэну: сьвет праліваецца ў пакой праз дзіркі..." =)

(Reply to this) (Parent)


[info]katechizis
2007-06-26 10:25 pm UTC (link)
можна я буду білеты прадаваць у кінатэатры? :)

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-26 10:35 pm UTC (link)
ой. як я ўсьцешана вашым намаганьнем мне дапамагчы:) добра. толькі табе прыйдзецца стаць падобнай на сапраўдных касірак: павялічыцца да 60-га памера, адрасьціць доўгую касу, якую старанна не мыць дзён 8, навучыцца размаўляць на чалавечаскам языке й глядзець цэлымі днямі "Не радзісь краісвай".

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]katechizis
2007-06-26 10:38 pm UTC (link)
я буду очань старацца :) на чалавечаская языке разгаварыўваць не абяшчаю, але сэрыял глядзець паспрабую навучыцца

(Reply to this) (Parent)


[info]verasen
2007-06-26 10:50 pm UTC (link)
там на прыканцы будзе пасьцельная сцэна!))

(Reply to this) (Thread)

мы ўсе памром
[info]n_sha
2007-06-26 11:03 pm UTC (link)
ага. і гледачы таму й будуць сядзець да канца пакуль katechizis падлічвае іх грошы).
цярпець не магу другую сюжэтную лінію ў фільмах - лінію каханьня.
таму ўсе памруць - гэта раз.
сцэна ў ложку толькі, калі ты пагодзісься быць акторам другога пляну, які будзе граць у гэтай сцэне разам з галоўнай гераіняй (а гэта ў нас kazimirauna). вы нечакана пазнаёміцеся ў суседа, бо прыйдзеце выконваць адно й тое ж заданьне зь бензапіламі - гэта два) але вы ўсё памроце ад чаго-небудзь. таму што так трэба.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: мы ўсе памром
[info]verasen
2007-06-26 11:07 pm UTC (link)
не, з казіміраўнай ня трэба. трэба проста каб гэты мужык прасвідраваў у гераіне пару дырак і ўсё будзе спакойна)

(Reply to this) (Parent)


[info]exhu
2007-06-27 08:34 am UTC (link)
нехта ужо здымае гэты хвильм па суседзтву. мая рэакцыя простая -- зьязджаю з хаты, альбу уключаю музыку на поуную...

(Reply to this)


[info]kanaj
2007-06-27 10:13 am UTC (link)
д) "аддасцца" суседу, аб той угаманіўся нарэшце

(Reply to this) (Thread)


[info]verasen
2007-06-28 10:38 am UTC (link)
+1!)))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]n_sha
2007-06-28 11:20 am UTC (link)
і ты, Брут:(( :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]verasen
2007-06-28 05:21 pm UTC (link)
і я)))

(Reply to this) (Parent)


[info]verasen
2007-07-08 12:53 pm UTC (link)
і я)

(Reply to this) (Parent)


[info]verasen
2007-06-27 03:45 pm UTC (link)

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-27 09:42 pm UTC (link)
у мяне такі вопыт карыстаньня бензапілой:))) вось глядзі, якая я была на гэты НГ:)
56.82 КБ

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]verasen
2007-06-28 10:37 am UTC (link)
афмгенная фота!!!=)

(Reply to this) (Parent)


(34 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…