natatka ([info]n_sha) wrote,
@ 2007-06-23 22:54:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:НагУаль_lesniki

Ішоў па праспэкце ў Менску - апынуўся ў Маскве 50-х гадоў.
Сёньняшні праспэкт Незалежнасьці на некалькі гадзін ператварыўся ў вуліцу Масквы сярэдзіны 50-х гадоў. Каля крамы "Лакамка" ўзнік шапік "Табак", па тратуарах хадзілі дамы з кавалерамі ў тагачасных гарнітурах, а па дарозе праязджалі "Пабеды" з іншымі незвычайнымі для вока сучасьніка машынамі... І толькі камэры й голас рэжысэра вярнуў у рэальнасьць: жыхары Менску маглі назіраць за здымачным працэсам фільма.


Чарговы фільм Валерыя Тадароўскага «Буги на костях» называюць фільмам-мюзіклам. Малады чалавек па імені Мэлс, якога выхавалі ў добрых савецкіх традыцыях, даведваецца пра існаваньне іншага жыцьця, поўнага свабоды, і кідаецца туды з галавой. Тым ня менш, застаецца добрасумленным чалавекам. Ён, нягледзячы на тое, што шматлікія сябры пад ціскам савецкай сістэмы развітваюцца з новым жыцьцём, ня кідае джаз. У выніку - становіцца зоркай сусьветнага маштабу.

Аднак менчукам не пашанцавала паглядзець на танцавальныя сцэны з такімі знакамітасьцямі, як Сяргеем Гармашом, Леанідам Ярмольнікам ці Алегам Янкоўскім. Гэтыя кадры здымаюцца на кінастудыі "Беларусьфільм". А вось буйную сцэну-замалёўку горада здымалі наўпрост на праспэкце.

Гледачоў прасілі не фатаграфаваць, бо бліскавіцы бачны ў кадры, не падыходзіць блізка й не выдзяляцца сваім яскравым аддзеньнем нават на іншым баку вуліцы. Рух па праспэкце быў перакрыты на нейкі час ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы.

Гэты фільм ужо ўзгадваўся ў навінах ў сувязі са сьмерцю акторкі з масоўкі. Скандал узнік з-за распаўсюду ў інтэрнэт-прасторы інфармацыі, што Натальлю Абрамчук затапталі. Аднак на "Беларусьфільме" аправергнулі гэта: прычына сьмерці - інфаркт.

На гэты раз ніякіх казусаў не адбылося, а жыхары Менску спачатку раздражнёна выяўлялі прычыну перакрытага праспэкта, а пасьля з цікаўнасьцю назіралі за працэсам. Адно, што прашкаджала ня проста глядзець, але й дыхаць, - моцныя выхлапныя газы тагачасных машын: гэта вам не сучасная адпаведасьць нормам.




(9 comments) - (Post a new comment)


[info]redwingedduck
2007-06-23 08:20 pm UTC (link)
якраз сёньня глядзеў кіно і думаў пра тое, як жа здымаюць абсалютна пустыя вуліцы ў гарадах кшталту Нью-Ёрку ці Мадрыду :)

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-23 08:26 pm UTC (link)
:))) не. ну нават не прасіце: ніякіх рэтушовак Менску пад Нью-Ёрк ці Мадрыд. пад Маскву лана ўжо.

я вось думала, як яны яйкі мтсаўскія замалёўваць будуць:))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]latafex
2007-06-24 06:08 pm UTC (link)
гы))

(Reply to this) (Parent)


[info]neonotmatrix
2007-06-23 08:22 pm UTC (link)
гэта ўвечары было? гадзін у 5. не? бо я бачыла прыкладна ў гэты час, што прашпект быў перакрыты, але не ведала чаму. і не пацікавілася нават. і такую падзею прапусьціла. было б цікава паглядзець...

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-23 08:24 pm UTC (link)
у мя нават відэа ёсьць:) захадзі на гарбатку - пакажу;)
так. было 17.15, калі я там апынулася.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]neonotmatrix
2007-06-23 08:39 pm UTC (link)
о, значыцца гэта было тое самае яно :)
а ідэя з гарбаткай, дарэчы, не дрэнная ;)як небудзь можа і атрымаецца :)))

(Reply to this) (Parent)


[info]bezymov
2007-06-24 06:49 am UTC (link)
хм :)
Я наадварот у Маскве трапіў на здымкі фільма на днях. Праўда масоўкі тамбыло па-меней, але ж ўсе роўна цікава.
А ты не сярод актораў была? )

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-06-24 11:40 am UTC (link)
пакуль мы тут працуем, вы там забаўляецеся. нуну:))

у сцэнары не было ролі Бабы Ягі, таму я не ў складзе актораў

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]bezymov
2007-06-25 09:55 am UTC (link)
можа мы і там забаўляемся, але ж вы дакладна тут і не пакутуеце ад сумнага жыцця.
а бабу ягу часцей мужчынам лепш за ўсе атрымліваецца граць :)

(Reply to this) (Parent)


(9 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…