natatka ([info]n_sha) wrote,
@ 2007-05-30 22:37:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:у куратніку:)))
Current mood:нуль эмоцыяў
Current music:Вайцюшкевіч_Песенька пра пеўня

Мудрасьць простая мая: будуць куры - буду я:))
40.15 КБ
Ішлі мы ўчора з маім каханым прысушаным Сержуком з пасядзелкі па праспекце Скарыны й разважалі, куды падацца ўлетку. Гэтага азіята цягнула на Таджыкістан, Казахстан і чорведаеякіяшчэстан, Ганначка, што шпацыравала побач, была за Беларусь Эўропу. Я пашорквала ножкай, апускала вочкі й бубнела пра сваю Барселону й была актыўна ня супроць Японіі. З намі яшчэ ішоў [info]meramo, але за яго зьневажаньне прафэсіі журналіста я вырашыла яго амаль ня ўзгадваць:))
-Што там твая Барселона? - пытаў Сяржук.
-Гаўдзі, - крычала я. - Ты хоць разумееш? Гаўдзі!
-Людзі - вось, што істотнае. Мне нічым не запомніўся Кракаў, хоць я па ім доўга блукаў, а вось Ўроцлаў - ахвігенны горад, бо мы там зь мясцовым насельніцтвам добра патусілі.
-О так. Я люблю зьлівацца з народам, - рамантычна зацягнуў [info]meramo

А мне патрэбны горад. Я не адмаўляюся ад людзей, проста пакуль увесь горад не аббегаю - не супакоюся. Я размаўляю з горадам, слухаю яго, бясконца фоткаю, калі даюць цацку малпе) І мне шкадавата часу на півас у кампаніі мясцовых жыхароў. Прычым, ніякім турыстам я сябе не адчуваю. Хутчэй Калумбам) Людзі - апасьля, спачатку горад: яго вежы й касьцёлы, дарогі й дахі. І пахі, і гукі.

з.ы. Ставіць помнік Гаўдзі ёсьць найвялікшае глупства:
а) ніхто ня здолее зрабіць нешта нават прыблізна вартае гэтага Чалавека;
б) для Гаўдзі мала помніка ў нашым звычайным уяўленьні. Яму помнікам з'яўляецца ўся Барселона.




(17 comments) - (Post a new comment)


[info]katechizis
2007-05-30 08:26 pm UTC (link)
нешта гэны куратнік знаходзіцца ў штатах

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-05-30 08:34 pm UTC (link)
no te comprendo:(
што ты маеш на ўвазе?

(Reply to this) (Parent)


[info]drapeznik
2007-05-30 08:28 pm UTC (link)
Наконт Барсэлоны цалкам з табою згодны. Два разы ў жыцьці на летніх вакацыях быў, шыкоўны горад (канешне, пасьля Прагі :) ). Адзін "Сабор сьвятога сямейства (Sagrada Família) чаго варты...

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-05-30 08:38 pm UTC (link)
не вярэдзь мне душу:((
лепш пастаў візу шэнгенскую й набудзь квіткі туды й назад:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]drapeznik
2007-05-30 08:53 pm UTC (link)
Добра, Нат, ня буду) Самому ахвота куды ўлетку зьезьдзіць)

(Reply to this) (Parent)


[info]meramo
2007-05-30 09:40 pm UTC (link)
Дарэчы, ня ведаю як там і шо зняважыў, бо сам не памятаю. :) Але халера ім. Паважаю я вас!!! Паважаю!!! Нармальна? :)
А вось у Барсэлоне я б таксама здолеў зліцца з мясцовымі. Галоўнае - высветліць, што яны там спажываюць. Вось тады б я пабачыў такія мейсцы ў гэнай Барселоне, што вы, паважаная, нават не ведалі б пра іх існаванне! Са сваімі будынкамі. Таму кажу - галоўнае - гэта людзі. Будынкі рэч другасная, стопудова.

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-05-31 07:32 am UTC (link)
малайчынка. жарты разумееш. нават мае;)
а яшчэ мы пакуль сыходзімся ў адным: і ты, і я нясупроць наведаць Барселону:)

(Reply to this) (Parent)


[info]zig_insider
2007-05-30 09:54 pm UTC (link)
Вось і я хачу ў Каталонію!

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-05-31 07:30 am UTC (link)
хацець - прыкмета здаровай жыцьцядзейнасьці арганізма:)
галоўнае, каб гэта "хачу" прарастала ў дзеяньне

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zig_insider
2007-06-01 01:48 pm UTC (link)
Таму толькі і "хачу", бо дакладна ведаю, што хутчэй за ўсё ў бліжэйшыя гады тры, акрамя блізкага замежжа, з краіны ні нагой. А вы насамрэч збіраецеся??

(Reply to this) (Parent)


[info]kazimirauna
2007-05-30 10:49 pm UTC (link)
як так не спадабаўся Кракаў??? :(

(Reply to this) (Thread)


[info]n_sha
2007-05-31 07:29 am UTC (link)
Хельгачка, гэта ж думка толькі аднаго чалавека. Ня зліўся ён там зь мясцовым насельніцтвам:)
а я от у Кракаве не была. на жаль( але мяркуючы па тваіх жа фотках, гэты горад ня можа мне не спадабацца.=)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]kazimirauna
2007-05-31 09:07 am UTC (link)
табе спадабаецца, я абяцаю!!!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]n_sha
2007-05-31 11:29 am UTC (link)
веру-веру:)))
а пакуль мне вельмі падабаецца твой юпік=)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

дзякуй!
[info]kazimirauna
2007-05-31 02:24 pm UTC (link)
а вось гэты варыянт?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

prego
[info]n_sha
2007-05-31 06:06 pm UTC (link)
немаўляткі не выклікаюць у мяне замілаваньня:)
неяк так склалася...

(Reply to this) (Parent)


[info]wal_de_maar
2007-05-31 02:48 pm UTC (link)
наконт Гаўдзі цалкам згодны =)

(Reply to this)


(17 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…