| natatka ( @ 2007-05-09 17:54:00 |
| Current location: | мэта, задачы, метады й гіпотэза |
| Current mood: | адвальваюцца пальцы |
| Current music: | David Gahan_03-Maybe |
Аўтарытэт - страшная сіла:)
Хто вы кажаце зараз прэзідэнт Францыі? От і я кажу: не паўсюль Сарказі) не паўсюль.
Сустракаю я сёньня суседку з ніжэйшага паверху. Яна ўся такая шчасьлівая ад сёньняшняга сьвята
(хто ня ведае, сёньня ДН у David Grahan. прынамсі гэта адзінае сьвята, якое можа яе больш ці менш тычыцца. Дзень Перамогі маю суседку абышоў сваім парадам і толькі крыху абстраляў салютам)
Еду, значыць, я ў ліфце з думкамі пра пераконваючую камунікацыю, а яна мне й кажа:
-Што ж вы, Натальля, майго сына падманваеце? - і нагадвае мне эпізод падчас выбарчай кампаніі ўва Францыі.
Спытаў неяк мяне маленькі хлопчык Дзіма, хто будзе французскім прэзідэнтам. Вядома, я з цьвёрдай упэўненасьцю адказала: "Руаяль!". Мы пасьля доўга разам вучылі гэтае прозьвішча, бо ў Дзімы яно атрымлівалася "раялем". Пасьля хлопчык прыйшоў у свой дзіцячы садок і расказаў гэтую палітычную навіну ўсім сваім калегам:) Выхавацелькі за галовы пахапаліся й рэальна таксама падумалі, што ўжо ўсё вырашана. Ну на гэтым гісторыя й скончылася б, калі б не навіны на АНТ. Вось тады выхавацелькі рэальна не зразумелі сітуацыі на заходнем фронце й пачалі званіць маці Дзімы. А хлопчык усё адно бегаў па пакоі й крычаў: "Раяль. мне так Ната сказала!"
Так што, ня ведаю, як там лічаць у сьвеце і ўва Францыі, а дзіцячы садок №542 ня можа паверыць у прэзідэнцтва Сарказі. Вось яна, тая меншасьць, цікаўнасьці якой не ўлічылі падчас выбараў, як пісаў Генры Тора.
з.ы.Спадарыня Руаяль, сардэчна запрашаю Вас у дзіцячы садок №542 г.Менска. Там Вас чакаюць (асабліва Дзіма). І там Вы будзеце паўнапраўным Прэзідэнтам!
просьба ўсім тым, хто мае нейкае дачыненьне да Руаяль, перадаць ёй запрашэньне:))