Home
Veni Vidi Vici [entries|friends|calendar]
natatka

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

Пераехалатут [20 Oct 2007|08:37pm]
Шаноўныя новафрэнды. Дзіка зьдзіўлена тым, што вы мяне фрэньдзіце.
Шаноўныя старафрэнды, якія ў гушчары падзей, але ня ў курсе спраў, я пераехала ўжо даўно сюды - [info]natatka_by.

з.ы.дзёньнік выдаляць ня буду.
рада бачыць вас у новым дзёньніку.
7 дадаць камэнт

Усё ад ляноты: і сум у вачох, і брудныя боты. [29 Jun 2007|12:51am]
[ mood | неўгамонны ]
[ music | RoStra_FotaZDymki ]

Людзі, якія лічаць сябе адзінокімі, - лайдакі самыя натуральныя. Уся іх адзінота з-за нежаданьня шукаць тых, хто зразумее іх. Яны задумліва закатваюць вочы й чакаюць, пакуль нехта сам першы ўстане на іх шляху, а яны будуць доўга вагацца: падыходзіць чалавек ці не.

24 дадаць камэнт

Калі я стану рэжысэрам... [26 Jun 2007|08:50pm]
[ music | In Extremo - 06 - Kuss mich ]

Калі я стану рэжысэрам, то свой трэці фільм абавязкова здыму па наступным сцэнары.
Галоўны герой - чалавек сярэдняга ўзросту, які жыве на апошнім паверсе й цешыцца ў вольныя ад працы часіны (а іх вельмі шмат) тым, што сьверліць сьцены. Ён падыходзіць да гэтага працэсу творча: мяняе сьвёрлышкі, высьверлівае нават па нейкім узоры. Гэта вельмі мужны чалавек, які не баіцца таго, што вецер прадзьмувае яго кватэру наскрозь. Гэта вельмі пунктуальны чалавек: сьвярліць ён пачынае акурат а 7-й раніцы, пасьля робіць перапынак на 2 гадзіны й пыступае зноўку з такімі ж перапынкамі.

Паверхам ніжэй жыве дзяўчына, якая любіць ранкам спаць, прычым, прашу адзначыць, без навушнікаў. І тут вось у мяне дылема...Што будзе рабіць дзяўчына?
а)будзе працягваць спаць у навушніках, есьці ў навушнках, ды ўвогуле хадзіць па кватэры ў навушніках пастаянна, нават калі без майткаў;
б)вучыцца граць на бубнах, якія насамрэч батарэі;
в)сыйдзе з дому й пачакае покуль сьцены ня вытрымаюць і дах зваліцца на суседа, а яна нарэшце будзе жыць на апошнім паверсе й маць свой уласны выхад на дах;
г)паўторыць сюжэт фільма "Тэхаская разьня бензапілой".

Цяжка быць рэжысэрам: у тваіх рукох лёсы.

34 дадаць камэнт

Ішоў па праспэкце ў Менску - апынуўся ў Маскве 50-х гадоў. [23 Jun 2007|10:54pm]
[ music | НагУаль_lesniki ]

Сёньняшні праспэкт Незалежнасьці на некалькі гадзін ператварыўся ў вуліцу Масквы сярэдзіны 50-х гадоў. Каля крамы "Лакамка" ўзнік шапік "Табак", па тратуарах хадзілі дамы з кавалерамі ў тагачасных гарнітурах, а па дарозе праязджалі "Пабеды" з іншымі незвычайнымі для вока сучасьніка машынамі... І толькі камэры й голас рэжысэра вярнуў у рэальнасьць: жыхары Менску маглі назіраць за здымачным працэсам фільма.


А я іду, шагаю па..Маскве. )

9 дадаць камэнт

Не хачу быць Паўлам Ізотавічам: пасьля першай жа вычыткі памру ад сьмеху!:) [22 Jun 2007|09:00pm]
[ mood | pleased ]
[ music | ATB - It's A Fine Day ]

Хто там казаў, што нам бракуе гумарыстычных выданьняЎ? Няўжо вы, наіўныя, думаеце, што сапраўдны гумар мусіць быць толькі ў такіх газэтах ды часопісах? Адкрыю сакрэт: сапраўдны гумар у газэтах, якія вызначаюць сябе як грамадзка-палітычныя.
Ехала я сёньня з працы, актыўна сымулявала працэс навучаньня ў аўтобусе (чытай: гартала раздрукоўкі артыкулаў "Советской Белорусии: Беларусь сегодня"). Патрапіўся мне на вочы матэрыял сп.Селіцкай "Консервы бьют по нервам. Энергетический напиток: добро или зло?". Мяне заінтрыгаваў радок: "Прочитав это письмо, я решила сделать собственное расследование".

Артыкул - рэакцыя на ліст жанчыны, якую клапоціць, што дачка злоўжывае энэргетычнымі напоямі. спачатку ідзе даволі сухі матэрыял пра само "зло" й з чым яго нельга есьці. А пасьля аўтарка апісвае сваё расследаваньне. Слова сп.Селіцкай (усе выдзяленні мае):

Я выпіў энэргетычнага напою - паразмаўляйце, дохтар, жа са мною )

12 дадаць камэнт

Чытаць свае матэрыялы часам карысна [18 Jun 2007|06:28pm]
[ mood | Гіляроўскі ]
[ music | Logh - The Passage ]

Сядзела пісала артыкул пра тое, што "спасеніе утапаюшчых - дзела рук саміх утапаюшчых". Ну й па дабрыні душэўнай вырашыла кінуць спасылку на правілы паводзінаў. Кінула. Прайшло паўгадзіны. Тыцнулі носамі, папрасілі перачытаць. Чытаю.

3. Hе купайтесь в нетрезвом состоянии. Если в процессе купания у вас внезапно наступило нетрезвое состояние - зовите на помощь. Если в нетрезвом состоянии внезапно наступило купание - значит, вы упали с моста. Если же вы упали с моста, а купание не наступило - значит, вы еще летите.

4. Hе заплывайте за буек. Если вам так уж любопытно, вытащите его на берег и внимательно рассмотрите.

10. При купании в тропиках всегда необходимо иметь с собой свисток и полосатую палку. Если после трех свистков акула не остановилась, махните палкой. Если она и тогда не остановится, можете снять с нее номера и оштрафовать.

11. Если, начав тонуть, вы увидели золотую рыбку - значит, вам повезло. Если много золотых рыбок - вы тонете в аквариуме.

Баян страшны, але мяне прабіла на хіхі. На хіхі не ад самога тэкста, ад маёй падборкі.
Ага. Можаце мяне пабіць буйком, махнуць палкай і забраць нумары;) Штрафам я не аблагаюся: я вам не акула.

UPD: Пакінула ўсё так, як зрабілі мае ручкі без папярэдняга пагадненьня з мозгам. Мозг супраціўляўся, але хуткім чынам быў выключаны.

11 дадаць камэнт

Кстати, где твои крылья, которые нравились мне? [16 Jun 2007|07:26pm]
[ mood | no people - no cry ]
[ music | Nautilus_Pompilius_Крылья ]

Здымаем жыцьцё - атрымліваем фотаздымак.
Здымаем фотаздымак - атрымліваем жыцьцё.

32.56 КБ

з.ы.аўтар гэтага шэдэўра эстэтыкі, які я здымала, скардзячыся на шкло, застаўся ў аналах выставы...шкада.

10 дадаць камэнт

Што ў вас на праезд? Дайце я вас панюхаю... [15 Jun 2007|07:39pm]
[ music | Mika_-_Relax_(Take_It_Easy) ]

Прапаную Мінсктрансу разам з кампаніямі, якія рэалізуюць антыперспіранты, правесьці акцыю.
Вы набываеце квіток, а разам з ім атрымліваеце маленькі антыперспірант. І квіткоў больш купляць стануць, і папулярнасьці кампаніям надасьць, і, галоўнае, езьдзіць стане ў транспарце больш прыемна.

а тых, хто будзе пахнуць непрымна, штрафаваць

Толькі назва акцыі не прыдумваецца. Дапамажыце, а?

28 дадаць камэнт

Горад пінгвінаў, Леніна й мэтро. [11 Jun 2007|04:37pm]
[ mood | праца можа й пачакаць ]
[ music | 01._Depeche_Mode_-_A_Pain_That_I'm_Used_To ]

23.19 КБ
Калі б я была мыжчынам і жыла ў 19 стагоддзі, Леў Мікалаевіч Талсты лічыў бы мяне добравыхаваным маладым чалавекам, які ведае, чаго хоча ад жыцьця. Аднак я дзяўчына (і гэта мне жах як падабаецца.каму яшчэ. а?) і жыву зараз. Вось таму, Леў Мікалаевіч, я не сяджу дома й ня пудру носік, а вандрую. Паколькі Эўропу я зусім нядаўна бачыла, учора было прысьвечана Беларусі, а дакладней - Маладэчна .

Шаноўныя пасажыры, прашу заняць вашыя месцы ў вагоне, а праваджаючых папросім выйсьці. Наш цягнік едзе да станцыі "Маладэчна", і глядзець на гэты горад мы будзем зь невялічкай доляй сарказму й менавіта так, як на фотцы:)




Read more... )

36 дадаць камэнт

Дайце Глебушку хлебушка [07 Jun 2007|11:16pm]
[ mood | вадроўны ]
[ music | Bomfunk Mc's - No way in hell ]

На што толькі ня пойдзе беларуская футбольная зборная дзеля перамогі.

61.56 КБ
надпіс на дрэве жаданьняў ў Лошыцкім парку

12 дадаць камэнт

Сьлёзы - гэта не для ўсіх. [05 Jun 2007|10:36pm]
[ mood | indifferent ]
[ music | ОЕ_Зелені очі ]

Вялікія сонечныя акуляры карысны ня толькі тым, што засьцерагаюць вочы й скуру вакол вачэй ад моцных прамянёў амаль зенітнага сонца. Яны хаваюць ня толькі позіркі, але й сьлёзы. Адно толькі пасьпявай выціраць са шчок. А так ніхто й не заўважыць.

21 дадаць камэнт

У цябе на носе болька, у мяне на йлбе гузак. Я на мове размаўляю, ты на ёй жа аніяк. [04 Jun 2007|01:14pm]
[ mood | bitchy ]
[ music | deep trance ]

Вышыня тваіх адзнак адваротна прапарцыйна тваёй заработнай плаце.
Мікола Б.

Ёсьць адзін выкладчык, які спачатку мяне давядзе да сьлёз, а пасьля да сьмеху (прычым ён пра гэта ня ведае:)).
Ну хто яшчэ можа зрабіць мне балюча (чытай: ня выслухаць), а пасьля даслаць праз аднагрупніцу ліст з інфой, што мне аўтаматам 9? ааа патэліць баіцца:)
Я ўжо пачала думаць, што паўтару лёс Хельгі. От жа сястрычкі. Нават праблемы з аднымі й тымі ж прэподамі)

А сёньня. Сёньня мяне проста да глыбіні душы абурыла выстаўленьне адзнак на іспыце па беларускай мове. Дзякуй табе Божа Алесь, што суботні вечар я правяла не з рэматычнай дамінантай. Але патраціла нядзелю для таго, каб адказаць у чым розьніца паміж "на дварэ й на двары"! Мяне такія пытаньні зьневажаюць. Я не ў дзіцячым садку, прабачце. Мяне б яшчэ папрасілі праскланяць слова "маці".

Але абурае іншае. Іспыт прымала лектарка (добра, спадарыня Самусевіч для тых, хто ў справе:). І я яе разумею й паважаю як выкладчыка. А рэйтынг выстаўляла іншая выкладчыца (слова "выкладчыца" выкарыстана як троп - гіпербала).
-Я ўсяго 30 (тГ'ыццаць) год пГ'ацую на кафедГ'ы, - любіла заяўляць яна.
І рэйтынг у нашай групы проста "зашкальвае" па Фарэнгейту.
-Ну Вы ж Г'азумееце, што я не магу паставіць Вам высокую адзнаку, бо Вы ж можаце не адказаць на іспыце на яе. Ды й Самусевіч будзе падазГ'она глядзець на гэта.

Шаноўная сістэма адукацыі, чаму ты пабудавана на боязі? Чаму выкладчык семінарскіх баіцца лектара? А лектар глядзіць на карціну семінарскіх і бязвольна разводзіць рукамі? Чаму высокія адзнакі забаронены? Чаму я мушу адказваць па падручніках 1975-га года? Чаму я мушу схіляць галаву перад воляй выкладчыка, калі маю свае думкі? Чаму я мушу бубнець свой даклад ля дошкі, а не магу пэрфомансаваць? І чаму чым ніжэйшую пасаду займае чалавек, тым больш ён прагне даказаць сваю значнасьць?

Мне крыўдна. І за сябе, і за групу. Я лічу, што не адзінай тэорыяй жывы журналіст. І з усёй маёй павагі да выкладчыкаў БДУ, не магу трываць некаторыя няправільныя дзеяньні. Я ня геній у беларускай мове. Я не шукаю спачуваньня. Я жыву мовай, а не цытатамі з кніг Бурака, Яўневіча й слоўніка Крапівы. Я ня ўмею ўсьміхацца выкладчыку й ківаць яму, калі ён нясе лухту.

Скажаце, было б з-за чаго галаве балець: нязначная несправядлівасьць. Аднак такіх несравядлівасьцяў на кожным кроку. Мне далёка да Супэр-мэна й яго барацьбы з сусьветным злом. Вялікая несправядлівасьць складаецца з маленькіх.

з.ы. я люблю цябе жыцьцё!
па частках і суцэльна ўсё=)

20 дадаць камэнт

Мудрасьць простая мая: будуць куры - буду я:)) [30 May 2007|10:37pm]
[ mood | нуль эмоцыяў ]
[ music | Вайцюшкевіч_Песенька пра пеўня ]

40.15 КБ
Ішлі мы ўчора з маім каханым прысушаным Сержуком з пасядзелкі па праспекце Скарыны й разважалі, куды падацца ўлетку. Гэтага азіята цягнула на Таджыкістан, Казахстан і чорведаеякіяшчэстан, Ганначка, што шпацыравала побач, была за Беларусь Эўропу. Я пашорквала ножкай, апускала вочкі й бубнела пра сваю Барселону й была актыўна ня супроць Японіі. З намі яшчэ ішоў [info]meramo, але за яго зьневажаньне прафэсіі журналіста я вырашыла яго амаль ня ўзгадваць:))
-Што там твая Барселона? - пытаў Сяржук.
-Гаўдзі, - крычала я. - Ты хоць разумееш? Гаўдзі!
-Людзі - вось, што істотнае. Мне нічым не запомніўся Кракаў, хоць я па ім доўга блукаў, а вось Ўроцлаў - ахвігенны горад, бо мы там зь мясцовым насельніцтвам добра патусілі.
-О так. Я люблю зьлівацца з народам, - рамантычна зацягнуў [info]meramo

А мне патрэбны горад. Я не адмаўляюся ад людзей, проста пакуль увесь горад не аббегаю - не супакоюся. Я размаўляю з горадам, слухаю яго, бясконца фоткаю, калі даюць цацку малпе) І мне шкадавата часу на півас у кампаніі мясцовых жыхароў. Прычым, ніякім турыстам я сябе не адчуваю. Хутчэй Калумбам) Людзі - апасьля, спачатку горад: яго вежы й касьцёлы, дарогі й дахі. І пахі, і гукі.

з.ы. Ставіць помнік Гаўдзі ёсьць найвялікшае глупства:
а) ніхто ня здолее зрабіць нешта нават прыблізна вартае гэтага Чалавека;
б) для Гаўдзі мала помніка ў нашым звычайным уяўленьні. Яму помнікам з'яўляецца ўся Барселона.

17 дадаць камэнт

Як я рада, што й вы ў Prada:) [21 May 2007|03:36pm]
[ music | Maria Sherifovich - Molitva(instrumental) ]

26.15 КБ
- У чым праўда, брат?
- У Prada, сястра!







foto by [info]latafex

3 дадаць камэнт

Перадперадапошні дзень [20 May 2007|01:04am]
Сёньня я зразумела, што:
1.Нішто не бывае такім важным, як разраджаны падчас здымкаў акамулятар:)
2.Дзякуючы гэтаму акамулятару, мне палёсіла пазнаёміцца з цудоўным ксяндзом Андрэем, зь якім у нас ужо з'явіўся супольны праэкт.
3.Зімой і ўлетку, днём і ноччу Кальварыя зэ бэст.
4.Месца на Кальварыйскіх могілках каштуе 1300000 бр.
5.Галоўнае ў працы аператара - не забыць зьняць накрыўку на аб'ектыў:)
5*Здымаць стэнд_апы, адначасова трымаючы паперку для карэспандэнта,- не самае прыемнае практыкаваньне для спіны.
6.Што можа выклікаць большае замілаваньне, як не размова за кадрам падчас буйных плянаў могілак пра аб'ектывы й матрыцы фоцікаў?
7.Я па-ранейшаму актыўна губляю гузікі й кавалкі флэшак.
8.У мяне не атрымалася зрабіць сардэчка з грудзей у колькасьці 2 пары. Затое я адарвалася, пасыпаючы мукой Ленкіну галаву.
9.Бедны сп.Капцаў: ён жа жанаты, а мы ціпа ня можам па-іншаму фоткацца;)
10.Я люблю сваіх суслікаў, баброў і выслікаў. Асабліва ноччу. Асабліва пасьля кефіру.
14 дадаць камэнт

Бальзам "Бальзак" на ноч [16 May 2007|11:51pm]
[ music | mylene_farmer_and_seal_-_les_mots ]

Бальзак піў шмат кавы (з-за чаго, па адной з вэрсій і памёр) і стаяў на халоднай падлозе, каб не хацець спаць.
Я не люблю каву й холад, але ўсё адно ня сплю.
Я ня сплю днём, як Бальзак, але пішу ноччу, як Бальзак.
Я не пераходжу на гашыш, як Бальзак, але мне мала што дапамагае сфакусавацца.
Я не хачу памерці ў 51 год, як Бальзак, ад менінгіта/хваробы сэрца/яшчэ якой навалы, як Бальзак.


ТАМУ Я АДПРАЎЛЯЮСЯ СПАЦЬ
бо інакш мае нашчадкі будуць чытаць 98 тамоў маёй бязглуздай пісаніны як нашчадкі Бальзака

16 дадаць камэнт

Мо Літва? [15 May 2007|02:04pm]
[ mood | маўклівы ]
[ music | EV07-Serbia ]

Ад гэтых выходных я буду адпачываць цэлы тыдзень. Мала таго, што згараю ад сораму, што праспала ўвесь вечар панядзелка, дык я яшчэ згараю ад тэмпературы, якая павысілася, і ад таго, што мне вельмі цяжка гаварыць, бо горла разрывае. Але, выбачайце, пайшла ты, хвароба, да чорта нямога - а мне хварэць няма часу!

Я шмат чаго зразумела за гэтыя тры (прыгоды пачаліся ў пятніцу) дні, я вырашыла канчаткова стасункі з адным чалавекам, адкрыла для сябе іншага й улюбілася ў яго (думаю, што нагадаць пра рознасьць любові й каханьня варта). Я зразумела, што Вільня, тая мая любімая, непаўторна, утульная, што баваўняныя шкарпэткі ў палосачку, летувісская, а не літоўская. Позна...

А пост я хацела прысьвяціць сп.Калдуну (у народзе проста Калдыр). Гэтая Эўравізія мне запомніцца надоўга, бо глядзела я яе ў самых розных месцах і з рознымі людзьмі.

Read more... )

14 дадаць камэнт

проста Эўравізія! [10 May 2007|11:59pm]
[ mood | калдырскі:) ]
[ music | Alenka_Gotar_-_Cvet_z_juga__new_version_ ]

natatka (23:54:42 10/05/2007)
ворк ёр мэджык!
Miaucher (23:55:12 10/05/2007)
а па-нашынскі? ))
natatka (23:55:34 10/05/2007)
ты калдыра глядзела?
Miaucher (23:55:57 10/05/2007)
неа
Miaucher (23:56:10 10/05/2007)
як ён? усіх парваў?
natatka (23:56:34 10/05/2007)
ён парваў сваю кашулю
ува што апрануць дзімку? )

3 дадаць камэнт

Аўтарытэт - страшная сіла:) [09 May 2007|05:54pm]
[ mood | адвальваюцца пальцы ]
[ music | David Gahan_03-Maybe ]

Хто вы кажаце зараз прэзідэнт Францыі? От і я кажу: не паўсюль Сарказі) не паўсюль.

Сустракаю я сёньня суседку з ніжэйшага паверху. Яна ўся такая шчасьлівая ад сёньняшняга сьвята
(хто ня ведае, сёньня ДН у David Grahan. прынамсі гэта адзінае сьвята, якое можа яе больш ці менш тычыцца. Дзень Перамогі маю суседку абышоў сваім парадам і толькі крыху абстраляў салютам)
Еду, значыць, я ў ліфце з думкамі пра пераконваючую камунікацыю, а яна мне й кажа:
-Што ж вы, Натальля, майго сына падманваеце? - і нагадвае мне эпізод падчас выбарчай кампаніі ўва Францыі.

Спытаў неяк мяне маленькі хлопчык Дзіма, хто будзе французскім прэзідэнтам. Вядома, я з цьвёрдай упэўненасьцю адказала: "Руаяль!". Мы пасьля доўга разам вучылі гэтае прозьвішча, бо ў Дзімы яно атрымлівалася "раялем". Пасьля хлопчык прыйшоў у свой дзіцячы садок і расказаў гэтую палітычную навіну ўсім сваім калегам:) Выхавацелькі за галовы пахапаліся й рэальна таксама падумалі, што ўжо ўсё вырашана. Ну на гэтым гісторыя й скончылася б, калі б не навіны на АНТ. Вось тады выхавацелькі рэальна не зразумелі сітуацыі на заходнем фронце й пачалі званіць маці Дзімы. А хлопчык усё адно бегаў па пакоі й крычаў: "Раяль. мне так Ната сказала!"

Так што, ня ведаю, як там лічаць у сьвеце і ўва Францыі, а дзіцячы садок №542 ня можа паверыць у прэзідэнцтва Сарказі. Вось яна, тая меншасьць, цікаўнасьці якой не ўлічылі падчас выбараў, як пісаў Генры Тора.

з.ы.Спадарыня Руаяль, сардэчна запрашаю Вас у дзіцячы садок №542 г.Менска. Там Вас чакаюць (асабліва Дзіма). І там Вы будзеце паўнапраўным Прэзідэнтам!
просьба ўсім тым, хто мае нейкае дачыненьне да Руаяль, перадаць ёй запрашэньне:))

24 дадаць камэнт

Мама, я радыё люблю! [07 May 2007|10:06pm]
[ mood | creative ]
[ music | Deutche soldaten nicht kapitulieren! ]

Прабіла мяне на паэзію. А ўсё з-за таго, што сёньня зашыбенны дзень: сьвяты вельмі блізкіх мне прафэсій.
Пачнем з радыёфізыкаў. Даражэнькія, як я магу вас не любіць, калі ўсе свае 19 год я жыву з радыёфізыкам пад адным дахам (прывет татачка), гуляю з радыёфізыкамі ў футбол, слухаю пра лазерную спэктраскапію й іншую лаянку? Дык вось. Люблю я вас ад іона да сінхрафазатрона (я ведаю, што гэта. ёў!)

А цяпер для тых, хто на УКХ і ФМ ..радио...оно доступно всем!
я тут вершык напісала. зацаніця)

сьветлай памяці М.Багдановіча


Ведай, брат малады, што ў вушах у людзей
Коркі, тоўстыя, быццам каменьні.
Не прапусьцяць яны кволы голас тады,
Не ўздрыгнуць чыёсьці сумленьне.
Ты нясі моц душы, запаўняй свой этэр
Гукам звонкім, рашучым, няхісткім.
І тады коркі вылезуць вон, як смаўжы,
Rather quickly, хуценька і wszystko!


p.s. спачатку верш быў напісаны для [info]merillin, як маёй любімай радыёжурналістцы й проста харошаму суслу.
урачыста абяцаю слухаць ня толькі рэпартажы знаёмых, але й проста так радыё. часам..
9 дадаць камэнт

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]